top of page

Народны каляндар

 

 

Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. Па сваім паходжанні і складзе яны з'яўляюцца полістадыяльнымі, таму ў іх прасочваюцца напластаванні розных эпох - ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндарная абраднасць ва ўсходніх славян мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю.

У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе - сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі "пасля поўні", як гаварылі ў народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20-21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21-22 снежня).

Гісторыя змен у календары, асабліва тых, якія звязаны з перанясеннем святкавання Новага года, няпростая. З прыняццем хрысціянства славяне прынялі юліянскае летазлічэнне па візантыйскім ўзоры. Аднак Новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і не з 1 студзеня, як у Рыме, а вясной - 1 сакавіка.

У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Для абазначэння другога месяца зімы (рускі "январь") у старабеларускай пісьменнасці выкарыстоўвалася назва "стычень". У гісторыі славян часам ён лічыўся і першым і пятым месяцам года.

 

Чытаць далей ...

БЕЛАРУСКI КАЛЯНДАР
bottom of page